
Пра распрацоўшчыцу
Я Яўгенія, распрацоўшчыца Your Data Flow Craft. Ствараю прыкладанні для бізнесу з 2011 года. Распрацоўвала рашэнні для замежных кампаній - самастойна і ў міжнародных камандах. Вяду распрацоўку ад абмеркавання задачы да запуску і падтрымкі.
У EPAM і Altoros працавала над сістэмамі кіравання персаналам, аналізу эфектыўнасці рэкламы і электроннага афармлення дагавораў. Распрацоўвала інтэрфейсы і ўнутраную логіку прыкладанняў, аб'ядноўвала сэрвісы, аўтаматызавала апрацоўку вялікіх аб'ёмаў даных і павышала хуткасць працы сістэм.
Цяпер гэты досвед выкарыстоўваю ў Your Data Flow Craft.
Што мой досвед дае вашаму бізнесу
- Поўны цыкл распрацоўкі. Правяду ваш праект ад ідэі да запуску і падтрымкі. Распрацую інтэрфейс для карыстальнікаў і ўнутраную логіку прыкладання. Ствару новую сістэму або дапрацую існуючую.
- Разуменне бізнес-працэсаў. Разбяруся ў правілах працы вашай кампаніі, дапамагу ўдакладніць задачу і вызначыць, што варта аўтаматызаваць.
- Выбар тэхналогій з улікам росту. Выберу тэхналогіі пад вашы задачы і бюджэт. Прадугледжу магчымасць дадаваць новыя функцыі і падключаць больш карыстальнікаў. Загадзя ацаню выдаткі на падтрымку сістэмы.
- Бяспека як частка распрацоўкі. Наладжу доступ да даных, абарону ўваходу ў прыкладанне і абмену інфармацыяй паміж сэрвісамі.
- Запуск і далейшая праца. Наладжу размяшчэнне прыкладання на серверах, аўтаматызую зборку і выпуск абнаўленняў, разбяруся з праблемамі, якія ўзнікаюць.
- Прамое ўзаемадзеянне. Вы будзеце абмяркоўваць задачу са мной - чалавекам, які яе рэалізуе. Адказваю за тэхнічную рэалізацыю праекта. Пры неабходнасці каардыную працу з вашай камандай.